Бабенка, А. В. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава / А. В. Бабенка // Музеi Беларусi / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нiкiцiн. – Мінск, 2008. - С. 296, 297, 298, 299. КОБРЫНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ імя А. В. Суворава. Створаны...
More
Бабенка, А. В. Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава / А. В. Бабенка // Музеi Беларусi / рэд. Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нiкiцiн. – Мінск, 2008. - С. 296, 297, 298, 299. КОБРЫНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ імя А. В. Суворава. Створаны паводле рашэння Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6.7.1946 «Аб арганізацыі Кобрынскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Суворава», якое было прынята згодна з пастановай Бюро ЦК КП(б) Беларусі ад 18.6.1946. У 1947 профіль музея зменены на ваенна-гістарычны. Для наведвальнікаў адкрыты 1.5.1948. Музеем кіравалі А. М. Мартынаў, Н. М. Пліско. 3 2004 дырэктар А. В. Бабенка. Музей заснаваны ў доме, які ў канцы 18 ст. належаў рускаму палкаводцу А. В. Сувораву. У 1949 перад уваходам пастаўлены яго бронзавы бюст. У1956 музею быў перададзены драўляны будынак, размешчаны паблізу дома, што дазволіла значна пашырыць экспазіцыю. У 1978 дом Суворава зачынены на рэстаўрацыю: адноўлена першапачатковая планіроўка будынка. 15.11.1980 адкры
Less